Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ратуша, , ж.

У некаторых краінах Заходняй Еўропы: орган гарадскога самакіравання, а таксама будынак, дзе ён размяшчаўся.

|| прым. ратушны, .

ратыфікаваць, ; зак. і незак.

Падвергнуць (падвяргаць) ратыфікацыі.

ратыфікацыя, , ж.

Зацвярджэнне вярхоўнай уладай міжнароднага дагавора, заключанага яе ўпаўнаважанымі.

  • Р. мірнага дагавора.

|| прым. ратыфікацыйны, .

  • Ратыфікацыйная грамата.

раунд, , м.

  1. У боксе: адна са схватак, якія разам складаюць бой.

  2. перан. Цыкл, серыя якіх-н. дзеянняў.

    • Закончыўся першы р. перагавораў.

раут, , м. (уст.).

Урачысты званы вечар без танцаў; прыём.

  • Запрасіць на р.

раўна...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «роўна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. раўнабокі, раўнаважны, раўнадзейны, раўназначны, раўнапраўны, раўнасільны.

раўнабедраны, :

  • раўнабедраны трохвугольнік — які мае дзве роўныя стараны.

|| наз. раўнабедранасць, .

раўнавага, , ж.

  1. Стан спакою, у якім знаходзіцца цела пад уздзеяннем роўных, процілегла накіраваных сіл.

    • Устойлівая р.
  2. Устойлівасць, устойлівае становішча.

    • Ішоў і баяўся страціць р.
  3. перан. Устойлівыя суадносіны паміж чым-н.

    • Экалагічная р.
  4. перан. Стан спакою, ураўнаважанасці, нармальны стан духоўнага і маральнага жыцця.

    • Вывесці з раўнавагі.

|| прым. раўнаважны, .

раўнаважкі, , (спец.).

Аднолькавы з чым-н. па вазе.

раўнавацца, ; незак.

Лічыць сябе роўным з кім-н.

  • Р. з маладымі.