Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неабвержны, ✂.

Тое, што і неабвяргальны.

|| наз. неабвержнасць, ✂.

неабвяргальны, ✂.

Такі, які не можа быць абвергнутым; пераканальны, бясспрэчны.

  • Н. факт.

|| наз. неабвяргальнасць, ✂.

неабдуманы, ✂.

Зроблены без абдумвання, неразважлівы.

  • Н. ўчынак.
  • Неабдуманае рашэнне.

|| наз. неабдуманасць, ✂.

неабдымны, ✂.

Велізарных памераў, бязмежны.

  • Н. сусвет.

|| наз. неабдымнасць, ✂.

неабжыты, ✂.

Такі, у якім яшчэ мала жылі; неасвоены для жылля.

  • Неабжытая кватэра.

|| наз. неабжытасць, ✂.

неабстраляны, ✂.

Пра салдата: які не быў у баях, не прывык да стральбы.

  • Неабстраляная моладзь (таксама перан.).

|| наз. неабстралянасць, ✂.

неабсяжны, ✂.

Вялікі па працягласці, памерах; бязмежны.

  • Н. акіян.

|| наз. неабсяжнасць, ✂.

неабходнасць, ✂, ж.

Патрэба ў кім-, чым-н.

  • Прадметы першай неабходнасці.

неабходны, ✂.

  1. Такі, без якога нельга абысціся; патрэбны.

    • Неабходныя рэчы.
    • Неабходныя інструменты.
  2. Абавязковы, непазбежны.

    • Неабходныя меры.

неабчасаны, ✂.

  1. Неапрацаваны часаннем.

    • Н. камень.
  2. перан. Неадукаваны, некультурны, грубы (разм.).

|| наз. неабчасанасць, ✂.