Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ратапрынт, ✂, м. (спец.).

Друкарская машына малога фармату для друкавання малатыражных выданняў з машынапіснага тэксту, а таксама спосаб такога друкавання (афсетны).

|| прым. ратапрынтны, ✂.

рататар, ✂, м.

Размнажальны апарат для друкавання копій з машынапісу, з рукапісаў, чарцяжоў, малюнкаў.

|| прым. рататарны, ✂.

ратаўнік, ✂, м.

Тое, што і ратавальнік.

|| ж. ратаўніца, ✂.

|| прым. ратаўніцкі, ✂.

ратацыйны, ✂:

  • ратацыйная машына (спец.) — друкарская машына з вярчальнай друкарскай формай.

ратацыя, ✂, ж.

  1. Ратацыйная друкарская машына.

  2. Перыяд часу, на працягу якога ўсе палі якой-н. гаспадаркі павінны быць заняты культурамі ў адпаведнасці з севазваротам (спец.).

ратнік, ✂, м.

  1. Воін (уст.).

  2. У царскай Расіі: радавы салдат дзяржаўнага апалчэння.

ратны, ✂ (уст. высок.).

Ваенны, баявы.

  • Р. подзвіг.

ратонда​1, ✂, ж. (спец.).

Круглы або паўкруглы невялікі будынак, звычайна з купалам.

|| прым. ратондавы, ✂.

ратонда​2, ✂, ж. (спец.).

Верхняе цёплае жаночае адзенне без рукавоў у выглядзе доўгай накідкі.

|| прым. ратондавы, ✂.

ратунак, ✂, м.

Дапамога, аказаная ў выпадку няшчасця; ратаванне, збавенне.

  • Прасіць ратунку.
  • Няма ратунку.