Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адляце́цца, ; зак. (разм.).

Летучы, перамясціцца, аддаліцца на пэўную адлегласць.

  • Варона крыху адляцелася і села.

|| незак. адлятацца, .

адляце́ць, ; зак.

  1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца ад каго-, чаго-н. на пэўную адлегласць.

    • А. на 10 кіламетраў.
  2. Паляцець; пакінуць якое-н. месца, вылецеўшы.

    • Адляцелі буслы ў вырай.
  3. перан. Адысці, мінуць, знікнуць (кніжн.).

    • Дні дзяцінства адляцелі.
  4. Адскочыць убок ад моцнага ўдару, штуршка (разм.).

    • Мячык адляцеў ад сцяны.
  5. Адарвацца, адпасці (пра што-н. прымацаванае; разм.).

    • Наклейка адляцела.

|| незак. адлятаць, .

адмайстрава́ць, ; зак.

Зрабіць, выштукаваць што-н. старанна, адмыслова.

  • А. скрыпку.

адмакрэ́ць, ; зак. (разм.).

Праняцца вільгаццю, зрабіцца мокрым.

  • Адмакрэлі запалкі.

адмалаці́ць, ; зак.

  1. Змалаціць, скончыць малаціць (разм.).

  2. Адпрацаваць на малацьбе за доўг.

  3. перан. Моцна набіць каго-н., адлупцаваць (разм.).

    • Адмалацілі так, што больш красці не будзе.
  4. перан., што і без дапаўнення. У хуткім тэмпе, абы-як прачытаць, сказаць; адбарабаніць (разм.).

    • Адмалаціў даклад і з трыбуны далоў.

адма́лку, прысл.

З маленства, змалку.

  • Прывучаць дзяцей да працы адмалку.

адмало́ць, ; зак.

  1. Папрацаваць пэўны час, мелючы што-н.

    • А. два дні.
  2. Скончыць малоць.

    • Адмалоў сваё стары млын.

адмалява́ць, ; зак. (разм.).

  1. Старанна намаляваць што-н. (алеем, фарбамі).

  2. Размаляваць, пафарбаваць.

    • А. хату.
  3. Скончыць займацца маляваннем.

    • Ён сваё ўжо адмаляваў.

адмаро́зіць, ; зак.

Моцна пашкодзіць на марозе якую-н. частку цела.

  • А. вушы.

|| незак. адмарожваць, .

адмата́ць, ; зак.

Матаючы, аддзяліць.

  • А. бінт.
  • А. частку нітак.

|| незак. адмотваць, .

|| наз. адмотванне, .