адмалаці́ць, ; зак.

  1. Змалаціць, скончыць малаціць (разм.).

  2. Адпрацаваць на малацьбе за доўг.

  3. перан. Моцна набіць каго-н., адлупцаваць (разм.).

    • Адмалацілі так, што больш красці не будзе.
  4. перан., што і без дапаўнення. У хуткім тэмпе, абы-як прачытаць, сказаць; адбарабаніць (разм.).

    • Адмалаціў даклад і з трыбуны далоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)