Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карчага​1, ✂, ж. (разм.).

Пень, вывернуты з карэннем, корч.

|| памянш. карчажка, ✂.

карчага​2, ✂, ж.

  1. Вялікая, звычайна з гліны пасудзіна, якая выкарыстоўвалася для трымання він і інш. (уст.).

  2. Гляк для мазі.

    • Наліць у карчагу дзёгцю.

|| прым. карчажны, ✂.

карчак, ✂, м. (разм.).

Вывернуты з зямлі корч.

  • Выцяў нагу аб к.

карчакаваты, ✂.

  1. З вялікай колькасцю карчоў, карчысты (разм.).

    • Карчакаватая дарога.
  2. Пра чалавека, яго постаць: каржакаваты (абл.).

    • Тоўсты, к. дзядзька сядзеў на ганку.

|| наз. карчакаватасць, ✂.

карчанець, ✂; незак. (разм.).

Моцна азябшы, траціць адчувальнасць.

  • Ногі карчанеюць на холадзе.

|| зак. закарчанець, ✂ і скарчанець, ✂.

карчма, ✂, ж. (уст.).

Заезны дом з начлегам у дарэвалюцыйнай Беларусі, на Украіне і ў Польшчы.

|| прым. карчомны, ✂.

карчмар, ✂, м. (уст.).

Гаспадар карчмы.

|| ж. карчмарка, ✂.

|| прым. карчмарскі, ✂.

карчысты, ✂.

З вялікай колькасцю карчоў, пнёў.

|| наз. карчыстасць, ✂.

карчэўе, ✂, н., зб.

Карчы, пні.

каршун, ✂, м.

Вялікая драпежная птушка з доўгімі крыламі і загнутай дзюбай.

  • Каршуном наляцець на каго-н. (злосна і хутка).

|| прым. каршуновы, ✂.

  • Каршуновая дзюба.