Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

картофлі, і картоплі,

Тое, што і бульба.

картуз, , м.

Мужчынскі галаўны ўбор з аколышкам і цвёрдым казырком.

|| прым. картузны, .

картынг, , м.

Гонкі на аўтамабілях тыпу карт як від спорту.

картынгіст, , м.

Спартсмен — удзельнік картынга.

картэж, , м.

Урачыстае шэсце, працэсія.

|| прым. картэжны, .

картэль, , м.

  1. Аб’яднанне буйных прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці, якія захоўваюць камерцыйную і вытворчую самастойнасць, арганізаванае з мэтай рэгулявання вытворчасці, забеспячэння панавання на рынку, кантролю над цэнамі і атрымання манапольных прыбыткаў.

    • Нафтавы к.
  2. Пісьмо з выклікам на дуэль (уст.).

|| прым. картэльны, .

  • Картэльнае аб’яднанне.

карт-бланш, нескл., м. (кніжн.).

Неабмежаваная, поўная свабода ў дзеяннях, дадзеная якой-н. асобе.

карумпіраваны, (кніжн.).

Прасякнуты карупцыяй.

  • Карумпіраваныя элементы.

|| наз. карумпіраванасць, .

каруначніца, , ж.

Жанчына, якая вырабляе карункі.

карунд, , м.

Цвёрды мінерал — крышталічны гліназём.

|| прым. карундавы, .