Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кардэбалет, ✂, м., зб.

Артысты балета, якія выконваюць групавыя танцы.

|| прым. кардэбалетны, ✂.

кар’ер​1, ✂, м.

Самы хуткі бег каня.

  • Пусціць каня ў к. або кар’ерам.
  • З месца ў к. (перан. адразу, без падрыхтоўкі).

|| прым. кар’ерны, ✂.

кар’ер​2, ✂, м.

Месца адкрытай здабычы карысных выкапняў, а таксама месца, дзе капаюць гліну, пясок і пад.

|| прым. кар’ерны, ✂.

кар’ера, ✂, ж.

  1. Высокае становішча ў грамадстве, дасягнутае дзейнасцю ў якой-н. галіне, вядомасць, слава.

    • Зрабіць кар’еру.
    • К. не атрымалася.
  2. Род дзейнасці; прафесія, занятак.

    • Артыстычная к.

|| прым. кар’ерны, ✂.

кар’ерызм, ✂, м. (неадабр.).

Пагоня за кар’ерай (у 1 знач.), імкненне дасягнуць асабістага поспеху па службе.

|| прым. кар’ерысцкі, ✂.

кар’ерыст, ✂, м.

Чалавек, які думае пра асабісты поспех, жадае стварыць сабе кар’еру, не зважаючы на інтарэсы іншых.

|| ж. кар’ерыстка, ✂.

|| прым. кар’ерысцкі, ✂.

каржак, ✂, м. (разм.).

Сукаваты ствол дрэва; корч.

каржакаваты, ✂.

  1. Пра дрэва: нізкі, з тоўстым сукаватым ствалом.

    • К. дуб.
  2. Невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу (пра чалавека).

|| наз. каржакаватасць, ✂.

карзіна, ✂, ж.

  1. Тое, што і кашолка.

  2. Гандола аэрастата.

  3. У баскетболе: сетка на абручы, у якую закідваюць мяч.

|| прым. карзінны, ✂.

каркавіна, ✂, ж.

Частка тушы, якая прылягае да карка.

|| прым. каркавінны, ✂.