Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карболавы, ✂:

  • карболавая кіслата — арганічнае злучэнне, бясколерныя крышталі, якія ў растворы ўтвараюць дэзінфіцыруючую вадкасць.

карболка, ✂, ж. (разм.).

Раствор карболавай кіслаты.

  • Прамыць падлогу карболкай.

|| прым. карболачны, ✂.

карбункул, ✂, м.

  1. Гнойнае запаленне скуры і падскурнай клятчаткі.

  2. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат (уст.).

|| прым. карбункулёзны, ✂.

карбюратар, ✂, м. (спец.).

Прыбор, у якім адбываецца карбюрацыя.

|| прым. карбюратарны, ✂.

карбюрацыя, ✂, ж. (спец.).

Утварэнне гаручай сумесі з вадкага паліва і паветра ў рухавіках унутранага згарання.

|| прым. карбюрацыйны, ✂.

карга, ✂, ж. (разм. лаянк.).

Пра злую, шкодную старую.

  • Старая к.

кардамон, ✂, м.

  1. Трапічная расліна сямейства імбірных.

  2. Насенне гэтай расліны, якое ўжываецца як вострая прыправа.

|| прым. кардамонавы, ✂.

кардан, ✂, м.

Тое, што і карданны механізм, або карданны вал.

карданаж, ✂, м., зб.

Вырабы з кардону (каробкі, футляры, дзіцячыя цацкі і пад.).

|| прым. карданажны, ✂.

карданны, ✂, (спец.).

  1. карданны механізм — механізм, што служыць для перадачы вярчэння паміж валамі, размешчанымі пад вуглом адзін да аднаго.

  2. карданны вал — вал у такім механізме.