Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каранасты, ✂.

  1. Які мае тоўстыя, моцныя карані.

    • К. дуб.
  2. Невысокага росту, моцнага целаскладу і шыракаплечы; тое, што і каржакаваты.

    • Каранастая фігура.

|| наз. каранастасць, ✂.

каранацыя, ✂, ж.

Урачыстая цырымонія ўскладання кароны на манарха, які ўступае на прастол.

|| прым. каранацыйны, ✂.

карандаш, ✂, м.

Прылада для пісьма, чарчэння, малявання — тонкая палачка з графітным сардэчнікам; аловак.

  • Хімічны к.
  • Каляровыя карандашы.
  • Браць на к. (звяртаць на што-н. увагу, запісваць для памяці).

|| прым. карандашны, ✂.

караніцца, ✂; незак.

  1. Пускаць карані.

  2. у чым. Мець сваёй асновай, крыніцай.

    • Прычына караніцца ў іншым.
  3. у кім-чым. Быць уласцівым каму-, чаму-н., знаходзіцца ў кім-, чым-н.

    • У свядомасці людзей доўга караніўся недавер гэтаму чалавеку.

караннік, ✂, м.

Сярэдні конь у тройцы, які запрагаецца ў аглоблі, у адрозненне ад прысцяжных.

  • У гэтай тройцы к. быў самым надзейным канём.

карантыш, ✂, м. (разм.).

Пра чалавека невялікага росту.

каранцін, ✂, м.

  1. Часовая ізаляцыя заразных хворых і асоб, якія былі ў кантакце з такімі хворымі.

  2. Санітарны пункт для агляду людзей і грузаў, якія прыбылі з мясцовасці, заражанай эпідэміяй.

|| прым. каранцінны, ✂.

караняплод, ✂, м.

Расліна з тоўстым мясістым коранем, якая ідзе ў ежу або на корм скаціне.

|| прым. караняплодны, ✂.

карапуз, ✂, м. (разм. жарт.).

Пра малое тоўстае дзіця.

|| памянш.-ласк. карапузік, ✂.

караскацца, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і карабкацца.

|| зак. ускараскацца, ✂.