Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карась, , м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з чырванаватымі плаўнікамі.

|| прым. карасёвы, і карасіны, .

  • Карасёвая юшка.

карат, , м.

Мера масы алмазаў і іншых каштоўных камянёў, роўная О,2 г.

|| прым. каратны, .

каратаць, ; незак. (разм.).

Праводзіць, бавіць час.

  • К. вечары ў чаканні дзяцей.

|| зак. скаратаць, .

каратка... (гл. коратка...)

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «каротка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. каратканогі, караткахвосты.

караткаваты, .

Крыху карацейшы, чым трэба.

  • Караткаватыя рукавы.

караткахвалевы, .

Які працуе на кароткіх радыёхвалях.

  • Караткахвалевая радыёстанцыя.

караткахвосты, .

З кароткім хвастом.

  • К. заяц.

караткашэрсны, .

З кароткай шэрсцю.

  • Караткашэрсная парода авечак.

каратыст, , м.

Спартсмен, які займаецца каратэ.

каратэ, нескл., н.

Спартыўная барацьба, якая выкарыстоўвае эфектыўныя прыёмы японскай сістэмы самаабароны без зброі і заснаваная на ўдарах рукамі і нагамі па найбольш уразлівых месцах цела саперніка.