Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расцяпа, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. неадабр.).

Някемлівы, няўважлівы, рассеяны чалавек.

расцяць, ✂; зак. (разм.).

  1. Разняць, развесці, расціснуць.

    • Р. зубы.
  2. Рассячы, разрэзаць.

|| незак. расцінаць, ✂.

расцячыся, ✂; зак.

  1. Пацячы ў розных кірунках па якой-н. паверхні.

    • Чарніла расцяклося па стале.
  2. Утварыць рагі, падцёкі.

    • Літары расцякліся па паперы.
  3. перан. Распаўсюдзіцца дзе-н., па чым-н.

    • Па целе расцяклася цеплыня.
    • Расцёкся пах свежага хлеба.

|| незак. расцякацца, ✂.

|| наз. расцяканне, ✂.

расчапіцца, ✂; зак.

Раз’яднацца (аб счэпленым).

  • Вагоны расчапіліся.

|| незак. расчэплівацца, ✂.

|| наз. расчапленне, ✂ і расчэпка, ✂.

расчапіць, ✂; зак.

Раз’яднаць (счэпленае).

  • Р. вагоны.

|| незак. расчэпліваць, ✂.

|| наз. расчэпка, ✂ і расчапленне, ✂.

расчараванне, ✂, н.

Пачуццё, стан незадаволенасці, выкліканы няздзейсненымі спадзяваннямі, надзеямі, марамі; страта веры ў каго-, што-н.

  • Глыбокае р.

расчараваны, ✂.

Які знаходзіцца ў стане расчаравання; які сведчыць аб расчараванні.

|| наз. расчараванасць, ✂.

расчаравацца, ✂; зак.

Зведаць расчараванне.

  • Р. ў суседзях.

|| незак. расчароўвацца, ✂.

расчараваць, ✂; зак.

Выклікаць расчараванне.

|| незак. расчароўваць, ✂.

расчарціць, ✂; зак.

Нанесці на што-н. штрыхі, лініі ў патрэбных кірунках.

  • Р. паперу.

|| незак. расчэрчваць, ✂.

|| наз. расчэрчванне, ✂.