Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

валачы́ся, ; незак.

  1. Тое, што і валачыцца (у 1 знач.).

  2. Ісці з цяжкасцю, плесціся (разм.).

    • Ледзь валокся з поля.

валачы́цца, ; незак.

  1. Цягнуцца па зямлі.

  2. Блукаць, бадзяцца (разм.).

  3. Заляцацца (разм. пагард.).

    • За ёй валочыцца кінамеханік.

валачы́ць, ; незак.

  1. Тое, што і валачы (але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова і ў розны час).

    • Валачыў воўк, павалаклі і ваўка.
  2. Выцягваць з металу (спец.).

    • В. дрот.

|| наз. валачэнне, .

|| прым. валачыльны, .

  • В. стан.

валейбалі́ст, , м.

Ігрок у валейбол.

|| ж. валейбалістка, .

валейбо́л, , м.

Спартыўная гульня ў мяч, які перакідваецца цераз сетку ад адной каманды да другой.

|| прым. валейбольны, .

  • Валейбольная пляцоўка.

ва́лены, .

Зроблены шляхам валення (гл. валіш у 3 знач.).

  • В. абутак.

вале́т, , м.

Малодшая фігура ў ігральных картах.

  • Званковы в.

валёнкі, , м.

Зімовы абутак з воўны, звалены ў выглядзе ботаў.

валідо́л, , м.

Сасударасшыральны сродак (вадкі або ў таблетках).

ва́лік, , м.

  1. гл. вал (2 знач.).

  2. Прадаўгаватая цыліндрычнай формы падушка для канапы, тахты і пад.