Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выпаіць, ✂; зак.

Выкарміць пойлам.

  • В. цяля.

|| незак. выпойваць, ✂.

выпакутаваць, ✂; зак.

  1. Перанесці многа пакут.

    • Колькі прыйшлося в.!
  2. Дамагчыся пакутамі.

    • В. сваё шчасце.

выпаліна, ✂, ж.

Тое, што і выгар.

выпаліцца, ✂; безас.; зак.

Кончыць паліцца.

  • Выпалілася ў печы.

|| незак. выпальвацца, ✂.

выпаліць, ✂; зак.

  1. Спаліць да канца, цалкам.

    • Пажар выпаліў увесь лес.
    • Сонца выпаліла пасевы.
  2. Ачысціць апальваннем.

    • В. бляху.
  3. Зрабіць знак, рысунак на чым-н. распаленым прадметам.

    • В. узор.
    • В. кляймо.
  4. што і ў чым. Кончыць паліць, прапаліць.

    • В. у печы.
  5. Вырабіць абпальваннем.

    • В. цэглу.
  6. Сказаць адным дыхам (разм.).

    • В. навіну.

|| незак. выпальваць, ✂.

|| наз. выпальванне, ✂.

выпампаваць, ✂; зак.

Пампуючы, выдаліць.

  • В. ваду.

|| незак. выпампоўваць, ✂.

выпаражніць, ✂; зак.

Зрабіць парожнім, апаражніць.

  • В. пасудзіну.

|| незак. выпаражняць, ✂.

выпаральнасць, ✂, ж.

Здольнасць да выпарэння.

выпаратак, ✂, м. (спец.).

Шкурка неданошанай жывёліны, вынятай з жывата самкі.

  • Авечы в.

|| прым. выпараткавы, ✂.

выпараць, ✂; зак.

  1. Разрэзаўшы па швах, выняць,

    • В. рукаў.
  2. што. Выкалаць чым-н. вострым.

    • В. вочы.
  3. Поручы, прымусіць вылезці адкуль-н.

    • В. лісу з нары.
  4. Знайсці, адшукаць (разм.).

    • В. рэдкую кніжку.

|| незак. выпорваць, ✂.