выпаліць, ; зак.

  1. Спаліць да канца, цалкам.

    • Пажар выпаліў увесь лес.
    • Сонца выпаліла пасевы.
  2. Ачысціць апальваннем.

    • В. бляху.
  3. Зрабіць знак, рысунак на чым-н. распаленым прадметам.

    • В. узор.
    • В. кляймо.
  4. што і ў чым. Кончыць паліць, прапаліць.

    • В. у печы.
  5. Вырабіць абпальваннем.

    • В. цэглу.
  6. Сказаць адным дыхам (разм.).

    • В. навіну.

|| незак. выпальваць, .

|| наз. выпальванне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)