Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расхаладзець, ✂; зак. (разм.).

Стаць раўнадушным, халодным да каго-, чаго-н.

  • Расхаладзела моладзь да работы.

расхаладзіць, ✂; зак.

Заставіць аднесціся больш холадна да чаго-н., расчараваць.

|| незак. расхалоджваць, ✂.

|| наз. расхалоджванне, ✂.

расхапаць, ✂; зак. (разм.).

Хутка разабраць, раскупіць.

|| незак. расхопліваць, ✂ і расхапляць, ✂.

расхапіць, ✂; зак. (разм.).

  1. Тое, што і расхапаць.

  2. Хутка разнесці, разамкнуць.

    • Р. рукі.

|| незак. расхопліваць, ✂ і расхапляць, ✂.

|| наз. расхопліванне, ✂.

расхацецца, ✂; безас.; зак. (разм.).

Перастаць хацецца.

  • Расхацелася спець.

расхацець, ✂; зак. (разм.).

Перастаць хацець.

  • Р. есці.

расхваліцца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць празмерна хваліцца.

|| незак. расхвальвацца, ✂.

расхваліць, ✂; зак.

Вельмі часта, не адзін раз пахваліць.

  • Р. вучня.

|| незак. расхвальваць, ✂.

|| наз. расхвальванне, ✂.

расхвалявацца, ✂; зак.

Моцна ўсхвалявацца.

  • Ён расхваляваўся ад успамінаў.
  • Мора расхвалявалася (перан.).

расхваляваць, ✂; зак.

Моцна ўсхваляваць.

  • Успаміны расхвалявалі яго.
  • Вецер расхваляваў возера (перан.).