Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

імуналогія, , ж. (спец.).

Раздзел медыцыны — навука аб неўспрымальнасці арганізма да інфекцыйных захворванняў, аб яго засцерагальных рэакцыях.

імунізаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) неўспрымальным да інфекцыйных захворванняў.

  • І. арганізм.

|| наз. імунізацыя, .

|| прым. імунізацыйны, .

імунітэт, , м. (спец.).

  1. Неўспрымальнасць арганізма да інфекцыйных хвароб.

    • Набыты і.
    • Выпрацаваць і. супраць чаго-н. (таксама перан. здольнасць процістаяць чаму-н.).
  2. Выключнае права, якое даецца пэўным асобам, не падпарадкоўвацца некаторым агульным законам.

    • Дыпламатычны і. (недатыкальнасць асобы, памяшканняў дыпламатаў).

|| прым. імунны, і імунітэтны, .

  • Імунная рэакцыя арганізма.

імунолаг, , м.

Урач-спецыяліст па імуналогіі.

імчацца, ; незак.

Вельмі хутка ехаць, бегчы.

  • І. што ёсць сілы.

імчаць, ; незак.

  1. Вельмі хутка везці, несці.

    • Поезд імчыць пасажыраў.
  2. Тое, што і імчацца (разм.).

    • Рака імчыць хвалі.

імша, , ж.

  1. У каталіцкай царкве: літургія, абедня.

  2. Харавы музычны твор, прызначаны для літургіі.

імшанік, , м.

Уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол.

імшаны, .

Зарослы мохам.

  • Імшанае покрыва.
  • Імшанае балота.

імшара, , ж.

Мохавае балота.

  • Топкія імшары.
  • Асушыць імшары.