Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

імпатэнцыя, ✂, ж.

Палавое бяссілле.

імператар, ✂, м.

Вышэйшы тытул манарха, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| ж. імператрыца, ✂.

|| прым. імператарскі, ✂.

імператыў, ✂, м.

  1. Катэгарычнае патрабаванне (кніжн.).

  2. У граматыцы: тое, што і загадны лад.

|| прым. імператыўны, ✂.

  • І. тон (патрабавальны).
  • Імператыўная форма дзеяслова.

імперскі, ✂.

  1. гл. імперыя.

  2. перан. Тое, што і вялікадзяржаўны.

    • Імперскія амбіцыі.

імперыя, ✂, ж.

  1. Манархічная дзяржава на чале з імператарам.

    • Рымская і.
  2. перан. Буйная манаполія, якая ажыццяўляе кантроль над пэўнай галіной прамысловасці, над якой-н. дзейнасцю.

    • Імперыя прэсы.

|| прым. імперскі, ✂.

імперыял, ✂, м. (уст.).

Руская залатая манета з 1775 г. вартасцю 10 руб., а пасля 1897 г. — 15 руб.

імперыялізм, ✂, м.

Вышэйшая стадыя капіталізму, якая характарызуецца панаваннем буйных манаполій ва ўсіх сферах жыцця, барацьбой паміж капіталістычнымі краінамі за крыніцы сыравіны і рынкі збыту, за чужыя тэрыторыі.

|| прым. імперыялістычны, ✂.

імперыяліст, ✂, м.

Буйны капіталіст, буржуазны палітычны дзеяч эпохі імперыялізму.

|| прым. імперыялісцкі, ✂.

імпічмент, ✂, м. (спец.).

Працэдура прыцягнення да суда парламента вышэйшых службовых асоб дзяржавы.

імплантаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Правесці (-водзіць) хірургічную аперацыю ўжыўлення ў тканкі чужых арганізму матэрыялаў (біялагічна неактыўных металаў, пластмас і пад.) або перасадкі органа, тканкі, а таксама аперацыя ўкаранення зародка ў матку.

  • І. штучны клапан сэрца.
  • І. зуб, косць, храсток, хрусталік.

|| наз. імплантацыя, ✂.

|| прым. імплантацыйны, ✂.