Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

растрэскацца, ; зак.

Даць многа трэшчын, пакрыцца трэшчынамі.

  • Сцяна растрэскалася.

|| незак. растрэсквацца, .

растрэсці, ; зак.

  1. Трасучы, раскідаць.

    • Р. сена.
  2. перан. Рассыпаць, згубіць (разм.).

    • Пакуль ехаў, растрос усе свае веды.
  3. Разбурыць, прымусіць распасціся.

    • Р. воз.
  4. Натаміць, пашкодзіць пры трасучай яздзе (разм.).

    • За дарогу яго растрэсла.

|| незак. растрасаць, і растрэсваць, .

|| наз. растрасанне, і растрэсванне, .

растрэсціся, ; зак.

  1. Раскідацца, рассыпацца.

    • Валасы яе растрэсліся.
  2. Рассыпацца, раскідацца; згубіцца (разм.).

    • Усе мае нататкі растрэсліся.
  3. Разбурыцца, распасціся.

    • Воз з сенам растросся.
  4. Натаміцца, намучыцца ад трасучай язды (разм.).

|| незак. растрасацца, і растрэсвацца, .

растузаць, ; зак. (разм.).

Пашкодзіць, тузаючы.

  • Авечкі растузалі снапы.

растуліцца, ; зак. (разм.).

Перастаць быць стуленым; раскрыцца.

|| незак. растульвацца, .

растуліць, ; зак. (разм.).

Развесці стуленыя парныя часткі чаго-н.

  • Р. далоні.

|| незак. растульваць, .

растушаваць, ; зак. (спец.).

Раўнамерна размазаць туш, карандаш у ценявых месцах малюнка.

|| незак. растушоўваць, .

|| наз. растушоўванне, і растушоўка, .

|| прым. растушовачны, .

растушоўка, , ж. (спец.).

  1. гл. растушаваць.

  2. Палачка з мяккага матэрыялу для тушоўкі, для накладвання грыму.

растыкаць, ; зак. (разм.).

Уваткнуць у розныя месцы ўсё, многае.

  • Р. кніжкі па паліцах.

|| незак. растыкаць, .

растэрмінаваць, ; зак.

Размеркаваць на некалькі тэрмінаў.

  • Р. выплату даўгоў.

|| незак. растэрміноўваць, .

|| наз. растэрміноўка, і растэрміноўванне, .