Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зяленіва, , н.

  1. зб. Зялёная трава, расліннасць, зеляніна.

    • Нарваць зяленіва свінням.
  2. Зялёны колер чаго-н.

зялёна-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. зялёны (у 1 знач.), з зялёным адценнем, напр. зялёна-блакітны, зялёна-буры, зялёна-жоўты, зялёна-карычневы;
  2. зялёны (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. зялёна-белы, зялёна-чырвоны.

зялёнка1, , ж.

Ядомы грыб з пласціністай зялёнай шапкай.

  • Зялёнкі — самыя познія грыбы восені.

зялёнка2, , ж. (разм.).

Лякарства — вадкасць зялёнага колеру на спірце з антысептычнымі ўласцівасцямі для змазвання скуры.

зялёны, .

  1. Колеру травы, лісця.

    • Зялёная тканіна.
    • Зялёная фарба.
  2. Пра колер твару: бледны, з зямлістым адценнем (разм.).

    • З. твар.
  3. Які мае адносіны да расліннасці, які складаецца, зроблены з зелені (у 2 і 3 знач.).

    • Зялёныя насаджэнні.
    • З. корм.
  4. Недаспелы, няспелы.

    • Зялёныя яблыкі.
    • Журавіны яшчэ зялёныя.
  5. перан. Нявопытны з прычыны маладосці.

    • З. падлетак.
    • Молада-зелена (пра нясталую, нявопытную моладзь).

  • Зялёная вуліцаужыв. як сведчанне таго, што шлях для транспарту свабодны, святлафоры адкрыты; таксама перан. пра бесперашкоднае праходжанне чаго-н.

зямельны, .

  1. гл. зямля.

  2. Які мае адносіны да землеўладання (у 1 знач.) і да земляробства.

    • Зямельнае права.
    • Зямельная рэформа.

зямлісты, .

  1. Які змяшчае многа часцінах зямлі (у 4 знач. і спец.).

    • З. торф.
  2. Пра колер твару: шаравата-бледны.

    • З. твар.

|| наз. зямлістасць, .

зямля, , ж.

  1. (у тэрміналагічным значэнні — 3 вялікае). Трэцяя ад Сонца планета, якая круціцца вакол сваёй восі і вакол Сонца.

    • Месяц — спадарожнік Зямлі.
  2. Суша (у адрозненне ад воднай або паветранай прасторы).

    • На гарызонце маракі ўбачылі зямлю.
    • Адрознівацца як неба ад зямлі (вельмі моцна, рэзка).
  3. Глеба, верхні слой кары нашай планеты, паверхня.

    • Апрацоўка зямлі.
    • Хадзіць па зямлі.
  4. Рыхлае цёмна-бурае рэчыва, што ўваходзіць у састаў кары нашай планеты.

    • З. з пяском і глінай.
  5. Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-н. уладанні, карыстанні.

    • Калгасная з.
    • Цалінныя землі.
  6. Краіна, дзяржава (высок.).

    • Беларуская з.

|| памянш.-ласк. зямелька, і зямліца, .

|| прым. зямельны, , земляны, і зямны, .

  • Зямельны ўчастак.
  • Зямельныя работы (работа па ўпарадкаванню насыпаў, каналаў і пад.).
  • Зямны шар.
  • Зямная вось.

  • Зямны паклон — нізкі паклон, як выказ глыбокай павагі, удзячнасці.

зямляк, , м.

Ураджэнец адной з кім-н. мясцовасці.

|| ж. зямлячка, .

зямляне, , м.

Жыхары планеты Зямля.

  • Зямлян налічваецца пяць мільярдаў.