зямля назоўнік | жаночы род
-
(у тэрміналагічным значэнні — 3 вялікае). Трэцяя ад Сонца планета, якая круціцца вакол сваёй восі і вакол Сонца.
- Месяц — спадарожнік Зямлі.
-
Суша (у адрозненне ад воднай або паветранай прасторы).
- На гарызонце маракі ўбачылі зямлю.
- Адрознівацца як неба ад зямлі (вельмі моцна, рэзка).
-
Глеба, верхні слой кары нашай планеты, паверхня.
- Апрацоўка зямлі.
- Хадзіць па зямлі.
-
Рыхлае цёмна-бурае рэчыва, што ўваходзіць у састаў кары нашай планеты.
- З. з пяском і глінай.
-
Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-н. уладанні, карыстанні.
- Калгасная з.
- Цалінныя землі.
-
Краіна, дзяржава (высокае).
- Беларуская з.
|| памяншальна-ласкальная форма: зямелька і зямліца.
|| прыметнік: зямельны, земляны і зямны.
- Зямельны ўчастак.
- Зямельныя работы (работа па ўпарадкаванню насыпаў, каналаў і пад.).
- Зямны шар.
- Зямная вось.
- Зямны паклон — нізкі паклон, як выказ глыбокай павагі, удзячнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)