Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іанізаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Выклікаць (выклікаць) іанізацыю.

  • І. газ.

іанізацыя, , ж. (спец.).

Утварэнне іонаў у якім-н. асяроддзі.

  • І. паветра.

|| прым. іанізацыйны, .

ібіс, , м.

Даўганогая птушка атрада галянастых з доўгай загнутай дзюбай, якая жыве ў цёплых краінах, звычайна недалёка ад вады.

  • Белы і.

|| прым. ібісавы, .

івалга, .

Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных з жоўтым і чорным або зеленаватым апярэннем.

  • Свістала і. ў кустах.

|| прым. івалгавы, .

івасі, нескл., ж.

Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых; ціхаакіянская сардзіна.

|| прым. івасёвы, .

  • Івасёвая пуціна.

ігласкурыя, , н.

Марскія беспазваночныя жывёлы з шыпамі або іголкамі на вапнавай паверхні шкілета.

ігліца, , ж., зб.

Іголкападобнае лісце хвойных дрэў і кустоў.

  • І. сасны.

|| прым. іглічны, .

ігнараваць, ; зак. і незак.

Знарок не заўважыць (не заўважаць), не рэагаваць, не адказваць на што-н.

  • І. крытыку.
  • І. думку калектыву.

|| наз. ігнараванне, .

іголка, , ж.

  1. Завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі; прылада для шыцця.

    • Машынная і.
    • Уцягнуць нітку ў іголку.
  2. Наогул — прадмет такой формы рознага прызначэння, завостраны з аднаго канца.

    • Патэфонная і.
    • Яловыя іголкі.
    • Іголкі ў вожыка.
    • Як на іголках (пра неспакойны, нервовы стан).

|| памянш. іголачка, .

  • З іголачкі (разм. адабр.) — пра новае, толькі што пашытае, пра вельмі моднае.

|| прым. іголачны, і іголкавы, .

  • Іголачны ўкол.
  • Іголкавы цэх.

іголкападобны, .

Які мае форму іголкі.

|| наз. іголкападобнасць, .