зялёны, .

  1. Колеру травы, лісця.

    • Зялёная тканіна.
    • Зялёная фарба.
  2. Пра колер твару: бледны, з зямлістым адценнем (разм.).

    • З. твар.
  3. Які мае адносіны да расліннасці, які складаецца, зроблены з зелені (у 2 і 3 знач.).

    • Зялёныя насаджэнні.
    • З. корм.
  4. Недаспелы, няспелы.

    • Зялёныя яблыкі.
    • Журавіны яшчэ зялёныя.
  5. перан. Нявопытны з прычыны маладосці.

    • З. падлетак.
    • Молада-зелена (пра нясталую, нявопытную моладзь).

  • Зялёная вуліцаужыв. як сведчанне таго, што шлях для транспарту свабодны, святлафоры адкрыты; таксама перан. пра бесперашкоднае праходжанне чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)