Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рассыпны, .

Які захоўваецца, утрымліваецца, прадаецца без упакоўкі, россыпам.

  • Р. цэмент.
  • Р. цукар.
  • Р. тавар.

  • Рассыпны строй — баявы строй пяхоты, у якім стралкі размяшчаюцца ланцугом на значнай адлегласці адзін ад другога.

рассыпчаты, .

Тое, што і рассыпісты.

|| наз. рассыпчатасць, .

рассядлацца, ; зак.

Вызваліцца ад сядла.

  • Конь рассядлаўся.

|| незак. рассядлоўвацца, .

рассядлаць, ; зак.

Зняць сядло (з асядланай жывёліны).

|| незак. рассядлоўваць, .

рассяліцца, ; зак.

  1. Пасяліцца ў розных месцах.

    • Р. на беразе возера.
  2. Пасяліцца асобна (пра тых, хто жыў разам).

    • У хаце цесна, р. трэба.

|| незак. рассяляцца, .

|| наз. рассяленне, .

рассяліць, ; зак.

  1. Пасяліць у многіх месцах.

    • Р. студэнтаў па кватэрах.
  2. Пасяліць асобна (пра тых, хто жыў разам).

    • Р. сыноў, а то не мірацца.

|| незак. рассяляць, .

|| наз. рассяленне, .

рассячы, і рассекчы, ; зак.

  1. Секучы, раздзяліць на часткі.

    • Р. палена.
  2. Глыбока парэзаць чым-н. вострым, нанесці глыбокую рану.

    • Р. палец.
    • Р. нагу.
  3. перан. Моцным рухам прарэзаць, раздзяліць, раз’яднаць.

    • Баржа рассекла водную гладзь. Р
    • Рака рассекла луг на дзве часткі.
    • Р. армію праціўніка.

|| незак. рассякаць, .

|| наз. рассяканне, і рассячэнне, .

рассячыся, і рассекчыся, ; зак.

Раздзяліцца, расшчапіцца на часткі.

|| незак. рассякацца, .

расталкаваць, ; зак.

Растлумачыць; зрабіць зразумелым.

  • Р. правільнае рашэнне задачы.

|| незак. расталкоўваць, .

растамер, , м.

Прылада для вымярэння росту чалавека.