Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раджа, ✂, м.

Княжацкі тытул у Індыі, а таксама асоба, якая яго мае.

радзець, ✂; незак.

Рабіцца рэдкім, радзейшым, змяншацца колькасна.

  • Радзее лес.
  • Радзее туман.

|| зак. парадзець, ✂.

радзільны, ✂.

  1. Прызначаны для аказання ўрачэбнай дапамогі пры родах.

    • Р. дом.
  2. Які бывае пры родах.

    • Радзільная гарачка.

радзіма, ✂, ж.

  1. Бацькаўшчына, родная краіна.

    • Абарона Радзімы.
  2. Месца нараджэння, узнікнення, паходжання каго-, чаго-н.

    • Паехаць на сваю радзіму.
    • Радзіму, як і маці, не выбіраюць (прыказка).

радзімец, ✂, м. (разм.).

Прыпадак у хворых малых дзяцей, а таксама ў парадзіх і цяжарных жанчын з сутаргамі і стратай прытомнасці.

радзімічы, ✂, м.

Саюз усходнеславянскіх плямён, якія ў першым тысячагоддзі займалі міжрэчча Дняпра і Дзясны, а ў 12 ст. — большую частку тэрыторыі ў Чарнігаўскай і паўночную частку — у Смаленскіх землях.

радзімка, ✂, ж.

Прыроджаная плямка на скуры чалавека.

  • Р. на шчацэ.

радзімы, ✂.

Родны (у народнай паэзіі і ў зваротах).

  • Р. край.
  • Сустракай, радзімая, дарагіх гасцей (наз.).

Радзімая пляма —

  • 1) цёмная прыродная пляма на скуры;
  • 2) перан., чаго перажытак.
    • Радзімыя плямы мінулага.

радзіна, ✂, ж. (разм.).

Сям’я, радня.

  • Сабралася ўся р.

радзіны, ✂.

  1. Нараджэнне дзіцяці.

  2. Сямейнае святкаванне, звязанае з нараджэннем дзіцяці.

    • Спраўляць р.