затрымаць, ✂; зак.
-
Перашкодзіць руху каго-, чаго-н., спыніць.
- З. машыну.
- На дарозе мяне затрымаў таварыш.
- З. снег на палях.
-
Прыпыніць, адтэрмінаваць што-н.
- З. высадку дэсанта.
- Дажджы затрымалі сяўбу.
-
Вымусіць застацца дзе-н. (на які-н. тэрмін).
- Мяне затрымалі неадкладныя справы.
- З. знаёмага.
-
Не зрабіць, не аддаць у час чаго-н.
-
Запаволіць, спыніць на пэўны час дзеянне чаго-н.
-
Схапіць, арыштаваць.
|| незак. затрымліваць, ✂.
|| наз. затрымліванне, ✂, затрыманне, ✂ і затрымка, ✂.
затрэсціся, ✂; зак.
Пачаць трэсціся, дрыжаць.
затузацца, ✂; зак.
Замучыцца, стаміцца ў якіх-н. клопатах, справах.
- Ён зусім затузаўся з маладым канём.
затузаць, ✂; зак.
Тузаючы, замучыць, замарыць.
затуліцца, ✂; зак. (разм.).
Засланіць сябе чым-н. ад чаго-н. або захінуцца ў што-н., схавацца за каго-, што-н., куды-н.
- З. ад ветру.
- З. ў плашч.
- Хлопчык затуліўся за маці.
|| незак. затульвацца, ✂.
затуліць, ✂; зак.
Закрыць, засланіць чым-н. або схаваць, захінуць у што-н.
|| незак. затульваць, ✂.
затушаваць, ✂; зак.
-
гл. тушаваць.
-
перан. Зрабіць менш выразным, прыметным, згладзіць.
|| незак. затушоўваць, ✂.