Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

затор, , м.

Затрымка ў руху ад скучанасці людзей, транспарту або іншых прадметаў, што перамяшчаюцца ў адным напрамку.

  • На скрыжаванні дарог утварыўся з.
  • З. лёду на рацэ.

|| прым. заторны, .

затравелы, .

Зарослы травой.

  • З. грунт.

|| наз. затравеласць, .

затравець, ; зак.

Зарасці травой.

  • Двор затравеў.

затравянець, ; зак.

Тое, што і затравець.

затрапятацца, ; зак.

Пачаць трапятацца.

  • Акуні затрапяталіся ў сетцы.

затрапятаць, ; зак.

Пачаць трапятаць.

  • Затрапяталі лісты асіны.

затрата, , ж.

  1. гл. затраціць.

  2. звычайна мн. Тое, што затрачана, выдаткавана.

    • Непрадукцыйныя затраты.

затраціць, ; зак.

Зрасходаваць, патраціць.

  • З. сродкі на будаўніцтва.
  • З. многа намаганняў на што-н.

|| незак. затрачваць, .

|| наз. затрачванне, і затрата, .

|| прым. затратны, .

затрашчаць, ; зак.

Пачаць трашчаць.

  • Затрашчалі дошкі памоста.
  • Пінжак затрашчаў па швах.
  • Затрашчалі на агні яловыя лапкі.
  • Затрашчалі конікі ў траве.
  • Затрашчалі аўтаматы.

затрымацца, ; зак.

  1. Спыніцца, запаволіць ці спыніць свой рух.

    • З. ля ўвахода.
  2. Застацца дзе-н. на які-н. час, пабыць дзе-н. даўжэй, чым трэба або можна.

    • Там ён затрымаўся з-за хваробы.
    • З. ў дарозе.
  3. Запазніцца, не зрабіць чаго-н. у тэрмін.

    • З. з адказам.

|| незак. затрымлівацца, .

|| наз. затрымка, .