Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

застацца, ; зак.

  1. Прадоўжыць знаходжанне дзе-н.

    • З. дома.
    • З. на другі год у класе.
  2. Захавацца, не знікнуць.

    • Засталося пачуццё крыўды.
  3. Пакінуць, захаваць пэўны стан, погляды, становішча і пад.

    • З. пры сваёй думцы.
    • Якім быў, такім і застаўся.
  4. Апынуцца ў якім-н. становішчы, стане і пад.

    • З. за гаспадара.
    • З. задаволеным.
    • За ім застаўся доўг.
    • З. ні з чым.
  5. Аказацца ў наяўнасці пасля карыстання чым-н., смерці каго-н. і пад.

    • У вінтоўцы застаўся адзін патрон.
    • Пасля бацькі засталося двое дзяцей.
  6. безас., каму з інф. Прыйдзецца, прыйшлося.

    • Мне засталося з усім згадзіцца.
  7. кім, у кім. Прагуляўшы ў картачнай гульні, атрымаць якую-н. мянушку ў залежнасці ад назвы гульні (разм.).

    • З. дурнем.
    • З. ў дурнях (таксама перан,: аказацца ў недарэчным становішчы).

|| незак. заставацца, .

застаць, ; зак.

Тое, што і заспець.

  • Вайна застала мяне ў дарозе.

|| незак. заставаць, .

застаялы, .

  1. Які доўгі час прастаяў, не рухаўся.

    • З. конь.
  2. Які страціў свежасць ад працяглай нерухомасці.

    • Застаялая вада.

|| наз. застаяласць, .

застаяцца, ; зак.

  1. Доўга прастаяць без руху.

    • Коні застаяліся.
  2. Страціць нармальны стан, сапсавацца, доўга знаходзячыся ў нерухомасці.

    • Вада застаялася.
  3. Затрымацца, прастаяўшы доўга на адным месцы.

    • З. перад карцінай.
  4. Застацца на доўгі час не выкарыстаным (разм.).

    • Летам асвяжальны напітак у магазіне не застаіцца.

|| незак. застойвацца, .

застой, , м.

  1. Спыненне, затрымка ў руху, функцыяніраванні чаго-н.

    • З. крыві ў лёгкіх.
    • З. у правах.
    • Плацяжы знаходзяцца ў застоі.
  2. Час пасіўнага, вялага стану грамадскага жыцця, думкі.

    • З. эканомікі.
    • З. у духоўным развіцці.

|| прым. застойны, .

  • Застойная вада.
  • З. перыяд.

застолле, , н.

Святочны стол з пачастункам, месца за сталом, а таксама ўсе тыя, што сядзяць за сталом.

  • Поўнае з. гасцей.
  • Гамоніць з.

застольны, .

Які адбываецца за сталом (у час абеду, банкету і пад.).

  • З. тост.
  • Застольная песня.

застракацець, ; зак.

Пачаць стракацець.

  • На паляне застракацелі кветкі.

застраміць, ; зак.

Увагнаць стрэмку ў што-н.

  • З. нагу.

|| незак. застрэмліваць, .

застрачыць1, ; зак.

Зашыць строчкай на швейнай машыне.

  • З. складку.

|| незак. застрочваць, .