Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заспяваць​1, ✂; зак.

Пачаць спяваць.

  • Галасіста заспяваў певень.

заспяваць​2, ✂; незак. (разм.).

  1. Знаходзіць каго-н. дзе-н., за чым-н.

    • З. за работай.
  2. Раптоўна захопліваць.

    • З. злодзея на месцы злачынства.

заспяшацца, ✂; зак.

Пачаць спяшацца.

застава, ✂, ж.

  1. У стары час: месца ўезду ў горад, пункт кантролю прывазных грузаў і прыезджых.

  2. Воінскае падраздзяленне, якое ахоўвае дзяржаўную граніцу.

    • Пагранічная з.

|| прым. застаўны, ✂.

заставіць​1, ✂; зак.

  1. што чым. Ставячы што-н., заняць усю плошчу.

    • З. паліцу кнігамі.
  2. што чым. Загарадзіць чым-н.

    • З. праход шафай.
    • З. што за што.
    • Паставіць, змясціць што-н. за што-н.
    • З. ложак за шырму.

|| незак. застаўляць, ✂.

заставіць​2, ✂; зак.

Прымусіць рабіць што-н.

  • З. пайсці да доктара.

|| незак. застаўляць, ✂.

застагнаць, ✂; зак.

Пачаць стагнаць.

  • З. ад болю.

застарэлы, ✂ (разм.).

Закаранелы, невылечны, непапраўны.

  • Застарэлая хвароба.
  • Застарэлыя звесткі.

застарэць, ✂; зак. (разм.).

Закаранець, устарэць.

  • Хвароба застарэла.
  • Метады кіраўніцтва застарэлі.

застаўка, ✂, ж.

Малюнак на шырыню старонкі ў пачатку кнігі, раздзела.

|| прым. заставачны, ✂.