заставіць1, ; зак.

  1. што чым. Ставячы што-н., заняць усю плошчу.

    • З. паліцу кнігамі.
  2. што чым. Загарадзіць чым-н.

    • З. праход шафай.
    • З. што за што.
    • Паставіць, змясціць што-н. за што-н.
    • З. ложак за шырму.

|| незак. застаўляць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)