Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

засунуць, ✂; зак.

  1. Пасунуўшы, паставіць, пакласці ў што-н., за што-н., пад што-н., схаваць куды-н.

    • З. сякеру за пояс.
    • З. чамадан пад ложак.
    • З. шуфляду.
    • З. руку ў кішэню.
    • З. паперы ў стол.
  2. Зачыніць, закрыць на засаўку (разм.).

    • З. дзверы на засаўку.

|| незак. засоўваць, ✂.

засупоніць, ✂; зак.

Сцягнуць клешчы хамута супоняй пры запраганні каня.

|| незак. засупоньваць, ✂ і супоніць, ✂.

засупярэчыць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і запярэчыць.

засуха, ✂, ж.

Працяглая адсутнасць дажджоў, якая прыводзіць да перасыхання глебы і гібелі расліннасці.

  • Барацьба з засухай.

засухаўстойлівы, ✂.

Пра расліны: здольны вытрымліваць засуху.

  • З. гатунак пшаніцы.

|| наз. засухаўстойлівасць, ✂.

засушлівы, ✂.

Які суправаджаецца засухай, пакутуе ад засухі.

  • З. раён.
  • Засушлівае лета.

|| наз. засушлівасць, ✂.

засушыць, ✂; зак.

Зрабіць сухім, высушыць.

  • З. кляновы ліст.
  • З. даклад (перан.).

|| незак. засушваць, ✂.

засцежка, ✂, ж.

Прыстасаванне для зашпільвання адзення (гузікі, кручкі, кнопкі).

|| прым. засцежачны, ✂ і засцежкавы, ✂.

засценак​1, ✂, м. (гіст.).

Невялікае сельскае паселішча дробнай шляхты на землях Заходняй Беларусі.

  • Даводзілася бываць у засценку Язвіны.

|| прым. засцянковы, ✂.

засценак​2, ✂, м.

Месца жорсткіх катаванняў.

  • Фашысцкія засценкі.

|| прым. засценачны, ✂.