Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выгрузіцца, ✂; зак.

Высадзіцца адкуль-н. з грузам.

  • Вайсковая часць выгрузілася з поезда.

|| незак. выгружацца, ✂.

выгрузіць, ✂; зак.

Дастаць і вынесці груз з чаго-н.

  • В. багаж.

|| незак. выгружаць, ✂.

|| наз. выгрузка, ✂.

выгук, ✂, м.

Гучны вокліч, вокрык.

  • В. адабрэння.

выгукнуць, ✂; зак. і аднакр.

Гучна прамовіць, сказаць што-н., выкрыкнуць.

|| незак. выгукваць, ✂.

выгуляцца, ✂; зак.

  1. Уволю нагуляцца, адпачыць.

    • В. за дзень дома.
  2. Набрацца сілы, адкарміцца на волі.

    • Выгулялася жывёла за лета.

|| незак. выгульвацца, ✂.

выдавец, ✂, м.

Той, хто займаецца выдавецкай справай.

|| прым. выдавецкі, ✂.

выдавецтва, ✂, н.

Установа, якая займаецца выданнем кніг, часопісаў і пад.

|| прым. выдавецкі, ✂.

выдаіць, ✂; зак.

  1. Тое, што і падаіць.

    • В. кароў.
  2. Атрымаць даеннем.

    • В. малако.

|| незак. выдойваць, ✂.

выдаліць, ✂; зак.

  1. Прымусіць выйсці, знікнуць; перамясціць.

    • В. пабочных асоб.
    • В. прымесі.
  2. Выразаць, выняць шляхам аперацыі.

    • В. пухліну.
    • В. нырку.

|| незак. выдаляць, ✂.

|| наз. выдаленне, ✂.

выданне, ✂, н.

  1. гл. выдаць.

  2. Выдадзены твор.

    • Акадэмічнае в.
    • Чатырнаццацітомнае в. збору твораў Якуба Коласа.
  3. на выданні — у тым узросце, калі пара выдаваць замуж (пра дзяўчыну).