Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

набыць2, ; зак. (разм.).

Тое, што і набыцца (у 1 знач.), ужыв. звычайна толькі з адмоўем «не».

  • Доўга ты тут не набудзеш.

набэрсаць, ; зак. (разм.).

Наблытаць у нейкай колькасці.

  • Н. нітак.

набярэжны, .

  1. Размешчаны на беразе, каля берага.

    • Н. бульвар.
  2. набярэжная, -ай, -ыя, -ых, ж. Бераг, умацаваны сцяной з каменя, цэменту, дрэва і інш., а таксама вуліца, якая ідзе ўздоўж такога берага.

    • Дом на набярэжнай.

нава...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «нова...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. навагодні, навамодны.

навабранец, , м.

Той, хто толькі што прызваны на ваенную службу.

|| прым. навабранскі, .

навага, , ж.

Паўночная марская рыба сямейства трасковых.

|| прым. навагавы, .

навагодні, .

Які мае адносіны да Новага года, да яго святкавання.

  • Навагодняя ёлка.

навадзіць, ; зак.

  1. Прывесці многа каго-н. куды-н.

  2. Павадзіць каго-н. доўгі час.

    • Н. па лесе.

навадніцца, ; зак.

Запоўніцца вельмі вялікай колькасцю каго-, чаго-н.

  • Рынак навадніўся камерцыйнымі таварамі.

|| незак. навадняцца, .

навадніць, ; зак.

Запоўніць вельмі вялікай колькасцю каго-, чаго-н.

  • Н. рынак таварамі.

|| незак. навадняць, .

|| наз. навадненне, .