Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вако́льны, ✂.

  1. Размешчаны вакол.

    • Вакольныя нівы.
  2. Які ляжыць у баку ад самага кароткага шляху.

    • Вакольная дарога.

ва́кса, ✂, ж.

Мазь для чысткі скуранога абутку.

|| прым. ваксавы, ✂ і ваксенны, ✂.

ва́куум, ✂, м. (спец.).

  1. Стан вельмі разрэджанага газу пры нізкім ціску.

  2. перан. Поўная адсутнасць, востры недахоп чаго-н.

    • Духоўны в.

|| прым. вакуумны, ✂.

вакхана́лія, ✂, ж.

  1. звычайна мн. У антычным свеце: свята ў гонар бога віна і весялосці Вакха.

  2. перан. Крайняя ступень беспарадку, разгульнага балявання.

|| прым. вакханальны, ✂.

вакха́нка, ✂, ж.

У антычным свеце: жрыца бога віна і весялосці Вакха, удзельніца вакханалій.

вакцы́на, ✂, ж. (спец.).

Прэпарат для папераджальных лячэбных прышчэпак супраць заразных хвароб.

|| прым. вакцынавы, ✂.

вал​1, ✂, м.

  1. Доўгі высокі земляны насып.

    • Крапасны в.
  2. Высокая хваля.

    • Дзевяты в. (самая моцная і небяспечная хваля ў часе марской буры, паводле старадаўніх уяўленняў — пагібельная для мараплаўцаў).
    • Агнявы в. (перан. пра вельмі моцны артылерыйскі абстрэл пазіцый, які паслядоўна перамяшчаецца).

|| прым. вальны, ✂.

вал​2, ✂, м.

У эканоміцы: агульны аб’ём прадукцыі ў вартасным выражэнні, выпушчанай за які-н. пэўны перыяд.

  • Выканаць план па валу.

|| прым. валавы, ✂.

  • В. даход.

вал​3, ✂, м.

У механізмах: стрыжань, які круціцца. на апорах і перадае рух іншым часткам механізма.

  • В. турбіны.

|| памянш. валік, ✂.

|| прым. вальны, ✂.

валаво́дзіцца, ✂; незак. (разм.).

Аддаваць залішне многа ўвагі і часу каму-, чаму-н., няньчыцца.

  • Няма часу з табой в.