Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

tut [tʌt] interj ах ты!; фу ты! (выражае нецярплівасць, пры́красць, папрок і да т.п.)

tutelage [ˈtju:tɪlɪdʒ] n. fml

1. апе́ка, апяку́нства;

parental tutelage бацько́ўская апе́ка

2. навуча́нне;

be under the tutelage of different teachers вучы́цца ў ро́зных наста́ўнікаў

tutelary [ˈtju:tɪləri] adj. fml апяку́нскі;

a tutelary authority патро́н (апякун);

a tutelary saint святы́-апяку́н

tutor1 [ˈtju:tə] n.

1. ха́тні наста́ўнік, рэпеты́тар;

hire a tutor наня́ць прыва́тнага наста́ўніка

2. кіраўні́к гру́пы студэ́нтаў (у англійскіх універсітэтах); мало́дшы выкла́дчык вышэ́йшай навуча́льнай устано́вы (у ЗША)

3. кні́га з інстру́кцыямі;

a violin tutor шко́ла ігры́ на скры́пцы (назва падручніка)

tutor2 [ˈtju:tə] v. (in) вучы́ць, навуча́ць прыва́тна;

tutor smb. for an exam ры́хтаваць каго́-н. да зда́чы экза́менаў

tutorial [tju:ˈtɔ:riəl] n.

1. кансульта́цыя, сустрэ́ча з кіраўніко́м навуко́вай пра́цы

2. навуча́льны дапаможнік

tutti-frutti [ˌtu:tiˈfru:ti] n. зацукрава́ныя фру́кты; маро́жанае з фру́ктамі

tut-tut [ˌtʌtˈtʌt] interj. вось яшчэ́!; наво́шта гэ́та?; яшчэ́ чаго́! (выражае папрок, неадабрэнне і да т.п.)