Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

scud [skʌd] v. lit. не́сціся, імклі́ва ру́хацца; бе́гчы, ляце́ць;

A ship is scudding before the breeze. Вецер гоніць карабель.

scuffle [ˈskʌfl] n. бо́йка;

Scuffles broke out between police and demonstrators. Паміж паліцыяй і дэманстрантамі пачаліся бойкі.

sculpt [skʌlpt] v. ляпі́ць, высяка́ць, выраза́ць; надава́ць фо́рму

sculptor [ˈskʌlptə] n. ску́льптар, разьбя́р

sculptress [ˈskʌlptrəs] n. ску́льптарка, разьбя́рка

sculpture1 [ˈskʌlptʃə] n. скульпту́ра;

a work of sculpture скульпту́рны твор;

a sculpture in wood скульпту́ра з дрэва

sculpture2 [ˈskʌlptʃə] v. рабі́ць скульпту́ру, ляпі́ць, высяка́ць (на мармуры, дрэве і да т.п.);

sculpture a statue in stone высяка́ць ста́тую з ка́меню

scum [skʌm] n.

1. пе́на, на́кіп, шумаві́нне

2. infml агі́дны чалаве́к, мярзо́тнік;

the scum of the earth падо́нкі (грамадства), уся́кі зброд

scurf [skɜ:f] n. пе́рхаць

scurry [ˈskʌri] v. мітуслі́ва хадзі́ць, мітусі́цца, бе́гчы;

scurry for the door кі́нуцца да дзвярэ́й;

hurry and scurry about the room насі́цца па пако́і