Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

horde [hɔ:d] n.

1. арда́;

Golden Hordehist. Залата́я арда́

2. арда́; ша́йка, згра́я, ба́нда; нато́ўп людзе́й

horizon [həˈraɪzn] n.

1. гарызо́нт, далягля́д, небасхі́л;

on the horizon на гарызо́нце

2. гарызо́нт, кругагля́д, ко́ла ве́даў;

broaden one’s horizons пашы́рыць кругагля́д

3. pl. horizons перспекты́вы, гарызо́нты

on the horizon то́е, што ху́тка адбу́дзецца

horizontal [ˌhɒrɪˈzɒntl] adj. гарызанта́льны

hormone [ˈhɔ:məʊn] n. physiol. гармо́н;

hormone replacement therapy замяшча́льная гармонатэрапі́я

horn [hɔ:n] n.

1. рог;

shed horns скіда́ць ро́гі

2. рог, ражо́к, горн;

a French horn валто́рна;

blow/wind/sound the horn ігра́ць на ражку́, трубі́ць у рог

3. кла́ксан (аўтамабіля);

sound one’s horn сігна́ліць

horned [hɔ:nd] adj. рага́ты;

a horned elk рага́ты лось;

a horned moon рага́ты ме́сяц, паўме́сяц

hornet [ˈhɔ:nɪt] n. zool. аса́; шэ́ршань;

a hornet’s nest асі́нае гняздо́

horny [ˈhɔ:ni] adj.

1. рагавы́;

horny substance рагаво́е рэ́чыва

2. мазо́лісты, гру́бы, жо́рсткі;

horny hands мазо́лістыя ру́кі

3. infml сексапі́льны;

look horny выгляда́ць сексуа́льна

4. infml сексуа́льна ўзбу́джаны

horoscope [ˈhɒrəskəʊp] n. гараско́п

horrendous [hɒˈrendəs] adj. страшэ́нны, жахлі́вы, жу́дасны