Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hood [hʊd] n.

1. капюшо́н, капту́р

2. складны́ верх (аўтамабіля); AmE капо́т

hoodwink [ˈhʊdwɪŋk] v. падма́нваць, ашу́кваць, абду́рваць

hoof1 [hu:f] n. (pl. hoofs or hooves) капы́т

on the hoof

1) жывы́м, жыўцо́м;

10 cents a pound on the hoof 10 цэ́нтаў за фунт жыво́й вагі́

2)BrE, infml про́ста; у звыча́йных абста́вінах

hoof2 [hu:f] v.

1. біць або́ тапта́ць капыта́мі

2. :

hoof it infml ісці́ пе́шшу, шыбава́ць

hook1 [hʊk] n. крук, кручо́к;

a hook and eye кручо́к, аплі́к (засцежка)

by hook or by crook любо́й цано́й, так ці іна́кш;

get (smb.) off the hook/let smb. off the hook вы́зваліць (каго́-н.) з бяды́;

hook, line and sinker зусі́м, ца́лкам;

take the telephone off the hook зняць тэлефо́нную тру́бку (каб ніхто не званіў)

hook2 [hʊk] v.

1. выгіна́цца

2. лаві́ць на кручо́к, падчапі́ць (што-н.);

hook a fish злаві́ць ры́бу;

She has hooked a husband. Яна падчапіла сабе мужа.

hook up [ˌhʊkˈʌp] phr. v. устана́ўліваць, манці́раваць;

hook up a telephone устанаві́ць тэлефо́н;

hook up the gas падключы́ць газ

hooked [hʊkt] adj.

1. кручкава́ты, крывы́;

a hooked beak кручкава́тая дзю́ба

2. (on) infml зале́жны (ад чаго-н.);

He is hooked on morphine. Ён марфініст.

3. infml які́ вельмі лю́біць рабі́ць (што-н.); заўзя́ты;

He is hooked on TV. Яго не адарвеш ад тэлевізара.

hook-nosed [ˌhʊkˈnəʊzd] adj. з кручкава́тым но́сам; з ястрабі́ным но́сам

hooligan [ˈhu:lɪgən] n. хуліга́н; хуліга́нка

hooliganism [ˈhu:lɪgənɪzəm] n. хуліга́нства