Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

abrade [əˈbreɪd] v.

1. здзіра́ць; здзіра́цца (пра скуру, паверхню чаго-н.); шарава́ць

2. tech. абдзіра́ць, шліфава́ць

abrasion [əˈbreɪʒn] n.

1. трэ́нне

2. ра́на, ра́нка (на скуры)

abrasive [əˈbreɪzɪv] adj.

1. абразі́ўны

2. рэ́зкі, гру́бы (пра чалавека, яго манеры)

abreast [əˈbrest] adv. по́руч, по́бач

be/keep abreast of the times ісці́ ў нагу́ з ча́сам

abridge [əˈbrɪdʒ] v. скарача́ць

abridged [əˈbrɪdʒd] adj. скаро́чаны;

an abridged story/edition скаро́чанае апавяда́нне/выда́нне

abroad [əˈbrɔ:d] adv. за мяжо́й;

go abroad е́хаць за мяжу́;

from abroad з-за мяжы́

abrupt [əˈbrʌpt]adj.

1. ху́ткі, неспадзява́ны, нечака́ны

2. рэ́зкі, гру́бы (пра паводзіны, манеры)

3. круты́ (пра спуск, схіл)