Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

abide [əˈbaɪd] v.

1. трыва́ць, цярпе́ць;

How could you abide such conditions? Як вы маглі трываць гэтыя ўмовы?

2. (past, p.p. abode) fml жы́ць, пражыва́ць

3. (by) прытры́млівацца, трыма́цца (пра правілы, рашэнні і да т.п.);

abide by the law/the rules прытры́млівацца зако́ну/пра́вілаў;

abide by one’s promise выко́нваць сваё абяца́нне

abiding [əˈbaɪdɪŋ] adj. fml нязме́нны, ста́лы;

an abiding friendship мо́цная дру́жба;

abiding faith цвёрдая ве́ра

ability [əˈbɪləti] n.

1. уме́нне; уме́льства

2. здо́льнасць;

to the best of one’s ability (выяўля́ць) найле́пшым чы́нам свае́ здо́льнасці;

He has great ability in mathematics. У яго вялікія здольнасці да матэматыкі.