Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

spend [spend] v. (spent)

1. (on) тра́ціць, растра́чваць, выдатко́ўваць;

spend much trouble/pains on smth. тра́ціць шмат намага́нняў на што-н.;

She spent herself for her children. Яна аддала ўсю сябе дзецям.

2. право́дзіць, ба́віць (час);

spend one’s time in reading право́дзіць час за чыта́ннем;

Spend a week with us. Заставайся з намі на які тыдзень.

spend a penny BrE, infml, dated пайсці́ ў прыбіра́льню

spender [ˈspendə] n. марнатра́вец, мот, манта́ч, транжы́р;

She’s a big spender. Яна добрая мантачка.

spendthrift [ˈspendθrɪft] adj. марнатра́ўны

spent [spent] past, p.p.spend

sperm [spɜ:m] n. physiol. спе́рма

sperm whale [ˈspɜ:mˌweɪl] n. zool. кашало́т

spew [spju:] v. BrE, infml

1. ванітава́ць, выры́гваць

2. выкі́дваць; вывярга́ць; вывярга́цца

3. ла́яцца;

spew charges накі́двацца з абвінава́чваннямі

spew out [ˌspju:ˈaʊt] phr. v. : spew out smoke вывярга́ць дым