Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

biometric [ˌbaɪəʊˈmetrɪk] adj. біяметры́чны

biopsy [ˈbaɪɒpsi] n. med. біяпсі́я

biorhythm [ˈbaɪəʊrɪðəm] n. physiol. біяры́тм

biosphere [ˈbaɪəsfɪə] n. біясфе́ра

biotechnology [ˌbaɪəʊtekˈnɒlədʒi] n. біятэхнало́гія

bipolar [ˌbaɪˈpəʊlə] adj. біпаля́рны, двухпо́люсны

birch [bɜ:tʃ] n.

1. бяро́за;

the birch grove бярэ́знік, беразня́к

2. the birch лупцо́ўка

birchwood [ˈbɜ:tʃwʊd] n. драўні́на бяро́зы

bird [bɜ:d] n. пту́шка, птах

an old bird стрэ́ляная пту́шка;

be (strictly) for the birds infml ≅ кура́м на смех; не мець ва́ртасці;

the bird has flown пту́шка зні́кла (пра асобу, якая ў вышуку);

a bird in the hand is worth two in the bush ≅ лепш верабе́й у руцэ́, чым го́луб на страсе́;

birds of a feather (flock together) ≅саро́ка саро́ку ба́чыць здалёку; аднаго́ по́ля я́гады;

kill two birds with one stone ≅ адны́м стрэ́лам забі́ць двух зайцо́ў;

the early bird catches the worm ≅ xто ра́на ўстае́, таму́ Бог дае́

birdcage [ˈbɜ:dkeɪdʒ]n. кле́тка для пту́шак