Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

exhaust2 [ɪgˈzɔ:st] v.

1. вычэ́рпваць; даво́дзіць да канца́;

exhaust a topic/а subject вычэ́рпваць тэ́мy/прадме́т;

My patience is exhausted. Майму цярпенню прыйшоў канец.

2. знясі́льваць, стамля́ць;

This job is exhausting me. Гэта праца знясільвае мяне.

exhausted [ɪgˈzɔ:stɪd] adj.

1. знясі́лены, змо́раны, змарне́лы

2. вы́чарпаны; спусто́шаны

exhaustion [ɪgˈzɔ:stʃən] n.

1. знямо́га, знясі́ленне;

physical/nervous exhaustion фізі́чнае/нерво́вае знясі́ленне

2. fml (of) вычарпа́нне; выкарыста́нне

exhaustive [ɪgˈzɔ:stɪv] adj. вычарпа́льны; усебако́вы, по́ўны;

This list is not exhaustive. Гэты спіс няпоўны.

exhibit1 [ɪgˈzɪbɪt] n.

1. экспана́т

2. law рэ́чавы до́каз

3. AmE пака́з; выста́ва, вы́стаўка

exhibit2 [ɪgˈzɪbɪt] v.

1. (at/in) выстаўля́ць, экспанава́ць

2. fml пака́зваць, выяўля́ць, праяўля́ць;

The economy exhibited signs of recession. У эканоміцы праяўляліся прыкметы рэцэсіі.

exhibition [ˌeksɪˈbɪʃn] n.

1. выста́ва, вы́стаўка;

be on exhibition быць вы́стаўленым;

stage/hold/mount an exhibition арганізава́ць/нала́дзіць выста́ву

2. (of) праяўле́нне;

an exhibition of a skill/а feeling праяўле́нне ўме́льства/пачуцця́

make an exhibition of oneself вы́ставіць сябе́ ду́рнем, пашы́цца ў ду́рні

exhibitor [ɪgˈzɪbɪtə] n. удзе́льнік выста́вы

exhilirating [ɪgˈzɪləreɪtɪŋ] adj. які́ прыемна хвалю́е, узбуджа́е

exhumation [ˌekshju:ˈmeɪʃn] n. эксгума́цыя