Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

exceptionally [ɪkˈsepʃənəli] adv.

1. выклю́чна, незвыча́йна

2. у выклю́чных абста́вінах/вы́падках

excerpt [ˈeksɜ:pt] n. (from) уры́вак; вы́трымка, цыта́та

excess1 [ɪkˈses] n.

1. (of) празме́рнасць;

in excess of больш за, звыш;

The increase will not be in excess of 5%. Павелічэнне будзе не больш за 5%;

to excess звыш меры; празме́рна;

Eating chocolate is useful as long as you don’t do it to excess. Есці шакалад карысна, калі не ўжываць яго звыш меры.

2. лі́шак

3. pl. excesses парушэ́нні; эксцэ́сы;

the worst excesses of human rights са́мыя гру́быя парушэ́нні право́ў чалаве́ка

excess2 [ˈekses] adj.

1. залі́шні; які́ перавышае но́рму;

excess weight залі́шняя вага́

excessive [ɪkˈsesɪv] adj. празме́рны; ве́льмі вялі́кі;

Excessive drinking can lead to stomach disorder. Празмернае ўжыванне алкаголю можа прывесці да захворвання страўніка.

excessively [ɪkˈsesɪvli] adv. празме́рна; надзвы́чай, зана́дта, залі́шне;

excessively high taxes надзвы́чай высо́кія пада́ткі

excess baggage [ˌeksesˈbægɪdʒ]n. бага́ж, які́ перавышае но́рму

exchange1 [ɪksˈtʃeɪndʒ] n.

1. абме́н;

an exchange of ideas абме́н ду́мкамі;

trade and cultural exchanges with other countries гандлёвыя і культу́рныя абме́ны з і́ншымі краі́намі;

in exchange for узаме́н;

exchange rate/rate of exchange абме́нны курс;

currency exchange абме́н валю́ты

2. бі́ржа;

the London stock exchange Ло́нданская фо́ндавая бі́ржа

exchange2 [ɪksˈtʃeɪndʒ] v. абме́ньваць; абме́ньвацца;

exchange views/ideas/information абме́ньвацца по́глядамі/ідэ́ямі/інфарма́цыяй;

exchange smth. for smth. абме́ньваць што-н. на што-н.

exchangeable [ɪksˈtʃeɪndʒəbl] adj. які́ мо́жна замяні́ць, абмяня́ць