exclude [ɪkˈsklu:d] v. (from) выключа́ць; выдзяля́ць;
exclude smb./smth. from smth. выключа́ць каго́-н./што-н. з чаго́-н.
excluding [ɪkˈsklu:dɪŋ] prep. апрача́, за выключэ́ннем, не лі́чачы;
Supper costs £20, excluding drinks. Вячэра каштуе 20 фунтаў, не лічачы напояў.
exclusion [ɪkˈsklu:ʒn] n.
1. (of, from) выключэ́нне; выдале́нне;
the country’s exclusion from the UN выключэ́нне гэ́тай краі́ны з ААН;
to the exclusion of smth. за выключэ́ннем чаго́-н.
2. забаро́на
exclusive [ɪkˈsklu:sɪv] adj.
1. вы́браны; шыко́ўны; прэсты́жны;
He is a member of an exclusive club. Ён член прэстыжнага клуба.
2. эксклюзі́ўны; выклю́чны, адзі́ны;
an exclusive іnterview эксклюзі́ўнае інтэрв’ю́;
exclusive rights to выклю́чныя правы́ на
3. (of) які́ не ўключа́е;
The price is for accomodation only, exclusive of meals. Гэта плата толькі за пражыванне і не ўключае харчаванне.
exclusively [ɪksˈklu:sɪvli] adv. выклю́чна; то́лькі
excrement [ˈekskrɪmənt] n. fml экскрэме́нты; кал
excrete [ɪkˈskri:t] v. physiol. выдзяля́ць, вывярга́ць
excretion [ɪkˈskri:ʃn] n. physiol. экскрэ́цыя
excursion [ɪkˈskɜ:ʃn] n.
1. экску́рсія; вандро́ўка;
go on an excursion пае́хаць/пайсці́ на экску́рсію
2. э́кскурс
excusable [ɪkˈskju:zəbl] adj. дарава́льны, прабача́льны, выбача́льны