excise2 [ɪkˈsaɪz] v. (from) fml пазбаўля́цца; выдаля́ць;
The tumour was successfully excised. Пухліну паспяхова выдалілі.
excitable [ɪkˈsaɪtəbl] adj. ура́жлівы, узбуджа́льны (пра людзей або жывёл)
excite [ɪkˈsaɪt] v.
1. узбуджа́ць, узруша́ць, хвалява́ць;
be excited хвалява́цца;
The children were excited about the coming holiday. Дзеці радаваліся надыходзячаму святу;
Don’t get excited about the outcome. This is our big chance. Не хвалюйся пра вынік. У нас вельмі добрыя шансы.
2. (in) выкліка́ць; абуджа́ць;
excite interest/envy/suspicion выкліка́ць ціка́васць/за́йздрасць/падазро́насць
excited [ɪkˈsaɪtɪd] adj. (about/at/by) узбу́джаны, усхвалява́ны;
The new play was nothing to get excited about. Новы спектакль ні ў чым не быў асаблівым.
excitedly [ɪkˈsaɪtɪdli] adv. усхвалява́на, узбу́джана
excitement [ɪkˈsaɪtmənt] n. хвалява́нне; усхвалява́насць; узбу́джанасць; узру́шанасць;
trem b le/flush with excitement дрыжа́ць/чырване́ць ад хвалява́ння;
In her excitement she began to stammer. Усхваляваная, яна пачала запінацца.
exciting [ɪkˈsaɪtɪŋ] adj. які́ хвалюе; захапля́льны;
an exciting opportunity/prospect захапля́льная магчы́масць/перспекты́ва;
exciting news хвалю́ючая навіна́
exclaim [ɪkˈskleɪm] v. ускліка́ць, выгу́кваць
exclamation [ˌekskləˈmeɪʃn] n. во́кліч, вы́гук
exclamation mark [ekskləˈmeɪʃnˌmɑ:k] n. BrE, ling. клі́чнік