Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

empathy [ˈempəθi] n. (with, between) суперажыва́нне; спачува́нне, спага́да

emperor [ˈempərə] n. імпера́тар

emphasis [ˈemfəsɪs] n. (pl. emphases)

1. падкрэ́сліванне, выдзяле́нне; выра́знасць;

place/lay/put special emрhasis on smth. асаблі́ва падкрэ́сліваць/выдзяля́ць што-н., надава́ць асаблі́вае значэ́нне чаму́-н.

2. ling. эмфа́за, на́ціск

emphasize, BrE -ise [ˈemfəsaɪz] v. падкрэ́сліваць, выдзяля́ць, вылуча́ць; ста́віць лагі́чны на́ціск

emphatic [ɪmˈfætɪk] adj. эмфаты́чны, выра́зны, мо́цны; катэгары́чны

emphatically [ɪmˈfætɪkli] adv. выра́зна; шматзна́чна; катэгары́чна

empire [ˈempaɪə] n. імпе́рыя;

the Roman empire Ры́мская імпе́рыя

empirical [ɪmˈpɪrɪkl] adj. эмпіры́чны, заснава́ны на во́пыце, на пра́ктыцы

empiricism [ɪmˈpɪrɪsɪzəm] n. philos. эмпіры́зм

employ [ɪmˈplɔɪ] v.

1. найма́ць, дава́ць рабо́ту;

The factory employs 500 men. На фабрыцы працуе 500 рабочых.

2. скарысто́ўваць, ужыва́ць;

He employed a new method. Ён ужыў новы метад.