East End [ˌi:stˈend] n. the East End Іст-Энд (прамысловы і партовы раён у Лондане)
easy1 [ˈi:zi] adj.
1. лёгкі, няця́жкі
2. натура́льны, про́сты
3. спако́йны; бестурбо́тны
4. прые́мны; дружалю́бны
5. паво́льны
♦
as easy as anything/as ABC infml ве́льмі лёгкі; лёгка; про́ста;
easy money лёгкі заро́бак;
have an easy time BrE жыць без турбо́т
easy2 [ˈi:zi] adv. (як загад) асцяро́жна!;
Go easy with that chair – one of its legs is loose. Асцярожна з гэтым крэслам – адна ножка хістаецца.
♦
be easier said than done лягчэ́й сказа́ць, чым зрабі́ць;
take it easy infml не хвалява́цца, не злаваць;
Take it easy! Don’t panic. Не хвалюйся! Не панікуй!;
take things easy працава́ць не ве́льмі руплі́ва, паці́ху; не напру́жвацца
easy-going [ˌi:ziˈgəʊɪŋ] adj. бесклапо́тны, бестурбо́тны; памярко́ўны
easy chair [ˈi:ziˌtʃeə] n. крэ́сла
eat [i:t] v. (ate, eaten)
1. е́сці, сілкава́цца, падмацо́ўвацца; харчава́цца
2. infml непако́іць; трыво́жыць; раздражня́ць;
What’s eating you? Што з табой? Што цябе трывожыць?
♦
eat humble pie BrE прыхо́дзіць з пакая́ннем;
eat like a horse е́сці шмат;
I could eat a horse infml я ве́льмі гало́дны;
eat one’s words адмаўля́цца ад ска́занага, браць сло́вы наза́д;
eat out of smb.’s hand паднача́львацца каму́-н., быць паслухмя́ным
eat away [ˌi:təˈweɪ] phr. v. (at) раз’яда́ць; разбура́ць
eat up [ˌi:tˈʌp] phr. v. даяда́ць
eatable [ˈi:təbl] adj. ядо́мы, прыда́тны для яды́
eater [ˈi:tə] n. ядо́к;
I’ve never been a big eater. Я ніколі не еў многа;
Are you a meat eаter? Вы ўжываеце мяса?
eaves [i:vz] n. pl. застрэ́шак; карні́з (страхі)