Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

scarcity [ˈskeəsəti] n.

1. недахо́п, дэфіцы́т;

a scarcity of food недахо́п праду́ктаў харчава́ння;

a scarcity of labour дэфіцы́т рабо́чых рук;

a scarcity price павы́шаная цана́ ў час недахо́п у тава́раў

2. рэ́дкасць;

This book is scarcity now. Гэтую кнігу рэдка дзе знойдзеш.

scare1 [skeə] n. спало́х, перапу́д; па́ніка;

give a sca re пужа́ць, пало́хаць;

get a scare пужа́цца, пало́хацца;

raise a scare падніма́ць па́ніку

scare2 [skeə] v. пужа́ць; пужа́цца; пало́хаць; пало́хацца;

scare smb. to death напало́хаць каго́-н. да сме́рці;

He scares easily. Яго лёгка напалохаць.

scare away [ˌskeərəˈweɪ] phr. v. адпу́жваць

scare off [ˌskeərˈɒf] phr. v. = scare away

scarecrow [ˈskeəkrəʊ] n. пу́дзіла (у садзе, гародзе і да т.п.)

scared [skeəd] adj. (of) спало́ханы, напало́ханы, напужа́ны;

be scared stiff infml мо́цна напужа́цца, ве́льмі бая́цца (чаго-н., каго-н.)

scaremonger [ˈskeəˌmʌŋgə] n. панікёр; панікёрша

scarf [skɑ:f] n. (pl. scarves or scarfs) ша́лік;

a head scarf ху́стка, хусці́нка; касы́нка

scarify [ˈskærɪfaɪ] v.

1. разрыхля́ць зямлю́ пе́рад сяўбо́й

2. med. рабі́ць насе́чкі, надрэ́зы

scarlet [ˈskɑ:lət] adj. пунсо́вы, я́рка-чырво́ны;

blush scarlet чырване́ць, заліва́цца румя́нцам;

be scarlet with shame чырване́ць ад со́раму

scarlet fever [ˌskɑ:lətˈfi:və] n. med. шкарляты́на