Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

proficient [prəˈfɪʃnt] adj. уме́лы, майстэ́рскі, во́пытны;

proficient (in/at smth.)/(in/at doing smth.) во́пытны (у чым-н.)

profile1 [ˈprəʊfaɪl] n.

1. про́філь, від збо́ку;

in profile у про́філь

2. апіса́нне, характары́стыка

3. біяграфі́чны на́рыс

profile2 [ˈprəʊfaɪl] v. даць характары́стыку, апіса́нне (каго-н./чаго-н.)

profit1 [ˈprɒfɪt] n.

1. прыбы́так, дахо́д;

gross profit валавы́ дахо́д;

net profit чы́сты прыбы́так

2. fml кары́сць, вы́гада;

It would be your profit. Гэта будзе табе карысна.

profit2 [ˈprɒfɪt] v. fml (by/from) прыно́сіць кары́сць, быць кары́сным; атры́мліваць вы́гаду

profitable [ˈprɒfɪtəbl] adj. вы́гадны, кары́сны;

highly profitable business ве́льмі вы́гадны бі́знес

profound [prəˈfaʊnd] adj. глыбо́кі (перан.); мо́цны; сур’ёзны;

a profound thought глыбо́кая ду́мка;

with profound regret з глыбо́кім жа́лем;

profound changes кардына́льныя пераме́ны;

The mother’s behaviour has a pro found impact on the child. Паводзіны маці глыбока ўплываюць на дзіця.

program1 [ˈprəʊgræm] n. comput. прагра́ма;

a prog ram written for financial analysis прагра́ма, зро́бленая для фіна́нсавага ана́лізу

program2 [ˈprəʊgræm] v. comput. праграмава́ць

program3 [ˈprəʊgræm] AmE = programme